Па бяздонным небе сокал пралятае - Хмары абдымае, крыламі трымціць Ветру ды свабоды нехта з нас шукае, Сокал жа ў далеч чыстую ляціць. (2)
Прабіваюць вечнасць сонечныя вочы, Як са сталі дзюба ў сэрца моцна б'е. Можна прытаіцца, ды схавацца ў ночы, - Сокал жа ў цемры доўга не жыве. (2)
Уверсе светла неба, а ўнізе людзі, Што заўжды зайздросцяць вольным і жывым. Вось страла запела і прабіла грудзі, Сокал жа як камень рухнуў у шэры пыл. (2)