Вожык уночы лес пранасiў на спiне,
I на галiнках яго - смароды лicты.
Iх збiраю ў кошык мышынай ладдзi
Для настояў - на кнiжным вагню.
А ў ранiцу вуж завiтаў
У пярыстым абрусе з сiвых камышоў.
Ён пакiнуў мне пернiкаў грыб
I ў мяшочку-шапточку
Тры ранкi
Для правай рукi.
I я запiваю смароднай гарбатай той грыб,
I ў нябёсах убачу я карты новай зямлi.
З iх дарог ланцужкi
Зыйдуцца ў шнуркi чаравiкаў.
Рыба Старый Город еще тексты
Другие названия этого текста
- Рыба Старый Город - Тры ранкi для правай рукi (0)
- Рыба Старый Город - Песню вужыную... (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1