«Ма́гутны Бо́жа» (аўтарская назва — «Малітва») — верш, напісаны Натальляй Арсеньневай у 1943 годзе. У 1947 годзе кампазытар Мікола Равенскі паклаў яго на музыку, пасьля чаго песьня «Магутны Божа» пачала лічыцца рэлігійным гімнам, які дасюль выконваецца ў цэрквах і на разнастайных імпрэзах.
Твор таксама прапанавалася зрабіць афіцыйным дзяржаўным гімнам.
ТЭКСТ: Магутны Божа! Уладар сусьветаў, Вялiкiх сонцаў i сэрц малых, Над Беларусяй, цiхай i ветлай, Рассып праменьнi свае хвалы.
Дай спор у працы, штодзённай, шэрай. На лусту хлеба, на родны край. Павагу, сiлу i велiч веры У нашу праўду, у прышласьць дай.
Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам, Учынкам нашым пашлi ўмалот. Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай Краiну нашу i наш народ!