Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Савіцкая (Сяліцкая) Ўладзіслава Сяльвестраўна 1928 г.н. - Урывак: А на моры дзявіца бель бяліла. | Текст песни

У Ілянска школе ўзялі перапісаць сшытак з запісамі народных песен. Адразу на вочы трапіўся тэкст, які, верагодна, ёсць працягам запісанай у в.Стахі песні.

Ой запіўся малойчык, загуляўся.
Яго конь вараненькі застаяўся.
Ой паедзім на мора па дзявіцу.
А на моры дзявіца бель бяліла.
"Памагай Бог дзявіцы бель бяліці!"
"На здароўя малойцы вам хадзіці!"

Запісана экспедыцыяй СЭТ у в.Стахі Вялейскага р-на ад Савіцкай Ўладзіславы Сяльвестраўны 1928 г.н. Па яе словах гэта пяялі "на Запусты" - калі нешта першы раз робіцца.

А вось ілянскі тэкст:

Ішлі тры малодцы.
А на моры дзявіца бель бяліла.
"Памагай Бог дзявіцы бель бяліці!"
"На здароўе, малодцы, вам служыці!"
Узялі малодцы дзявіцу пад ручанькі,
Павялі дзявіцу ў карчомку,
Напаілі дзявіцу сільна п'яна,
Пасадзілі дзявіцу ў чаўночку,
І адапхнулі дзявіцу ад беражочку.
Ачнулася дзявіца сярод мора
"А Божа мой, што за гора!"
Не мамачка ў дарогу выпраўляла,
Не сястрыца галоўку ўбірала,
Не брацейка конейкі запрагае,
Не татачка ў дарогу выпраўляе.
Ясна сонца ў дарогу выпраўляе,
Ясныя зоркі галоўку убіраюць,
Ясны месяц коней запрагае,
Буйны вецер вароты адчыняе.

Запісана Алена Верамей у в.Іля Вялейскага р-на ад Касцючэнкі Марыі Антонаўны.

Гугл кажа, што падобную баладу запісвалі ў Бярэзінскім раёне.

Савіцкая (Сяліцкая) Ўладзіслава Сяльвестраўна 1928 г.н. еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1