Грышка: У дваццаць год адлегласьць, Як ляснула сьцяна, Як наша незалежнасьць Ужо належыць нам. Але ўлады сьвятам Ня лічаць гэты дзень, А толькі больш за краты Ўсё кідаюць людзей.
Саўка: Ня нервнічай, Грышуля, Нам ета не з рукі. Быў трэцяга іюля Ўжо дзень рэспублікі.
Народу нужан празьнік, Ня то он – на дыбы. Харошых іх і разных Хватает вродзе бы. Наўстрэчу первамаю, Сядзьмому наябра Мы дзьверы адкрываем І ўсе крычым: “Ура!”.
Грышка: Якія першамаі?! Якія наябры?! Ніхто іх не ўспрымае. Лухту не гавары!
Саўка: От, Грышка словам сыпіць… Какая разьніца – Зь сям’ёй сабрацца, выпіць Гарэлкі ці вінца…
Грышка: Напэўна, ў гэтым справа, Што вам усё адно – Налева ці направа, Гарэлка ці віно.
Саўка: Хаця, есьлі сіводня Есьць повад для піцья, Я б, можэт, румку й подняў І выпіў бы… Хаця…