Ад нас далёка вельмі Вільня і Варшава. Бэрлін і Прага недасяжныя для нас. Затое – вось! – Вэнэсуэльская дзяржава, І мы каракасаўскі чуем маракас.
Мы адчуваем пах вэнэсуэльскай нафты. Мы бачым горы - гэта Анды, не Каўказ. Не гавары нічога мне пра крымінал ты, Зь ім разьбярэцца беларускі наш спэцназ.
Вэнэсуэла, Вэнэсуэла, Мы аддамо табе душу сваю і цела. Вэнэсуэла, Вэнэсуэла, Мы аддамо табе і сэрца, і руку. Вэнэсуэла зоркай зырка зазіхцела. Праз акіян мы, а здаецца, праз раку.
Мы прадамо Вэнэсуэле нашы МАЗы, БелАЗы, “Віцязі”, цукеркі, трактары, Гарматы нашыя, ракеты і фугасы… Няхай баяцца ўсе, і чорт яго дзяры!
Вэнэсуэла, Вэнэсуэла, Мы аддамо табе душу сваю і цела. Вэнэсуэла, Вэнэсуэла, Мы аддамо табе і сэрца, і руку. Вэнэсуэла зоркай зырка зазіхцела. Праз акіян мы, а здаецца, праз раку.