Саўка:
Мы цэлы год вам з Грышкам
Паём ежэнядзельна –
То громка, то чуць слышна,
То ўмесьце, то разьдзельна.
Грышка:
Пад пільным вокам вашым
Гаворым мы пра нешта…
Было часамі страшна,
Было часамі сьмешна.
Рэфрэн (разам):
Мы паднялі кілішкі.
Віншуем зь першым годам!
Мы – Саўка ды Грышка
На радыё “Свабода”.
Саўка:
На кажную нядзелю
Нам жызьнь давала цемы,
Штоб поняць, в самам дзеле,
Хто, как, зачэм і гдзе мы.
Грышка:
Ня можам мы іначай,
А толькі вострым словам.
А нашая задача –
Каб нудна не было вам.
Рэфрэн.
Саўка:
Купілі многа масла
І сахар мы купілі.
Асталась толька маласьць –
Прыгнаць аўтамабілі.
Грышка:
Ня кінем вас, спадарства,
Няшчасных, на самоце.
Мы будзем сустракацца
Штотыдзень на “Свабодзе”.
Рэфрэн.
Саўка ды Грышка еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1