Саўка: Дайце дзенег, я вам гавару! Паддзяржыце быстранька нашу Беларусь! Можэт, эта песьня убедзіт Прэдаставіць нам ачарадной крэдзіт.
Грышка: Падтрымайце наш дзяржаўны лад! Трэба ж нам правесьці ліпеньскі парад. А базар славянскі, а Дажынкі як жа? Так што падтрымайце. Саша “дзякуй” скажа.
Саўка: Дайце дзенег! Я вам гавару. Можэт, што-та ў Беларусі вам не па нутру? Но, пайміце, эта – ўнутранае дзела, Так што не ламайцесь, проста дайце дзенег!
Грышка: Падтрымайце! Дайце транш ці грант. Падмацуйце ўвесь наш чынавенскі апарат І “Белую Русь”, і БРСМ… Дайце тры мільярды. Лепей нават сем.
Саўка: Дайце дзенег! Паддзяржыце нас, Нада нам папоўніць залатой запас. Дайце на стабільнасьць, все жэ будуць рады, Есьлі мы ад вас палучым нескалька мільярдаў.
Грышка: Дайце грошай, бо няма каму Падтрымаць фінансава нашую турму, Суд, пракуратуру, КДБ, спэцназ… Каб з падвойнай сілаю прыдушылі нас.