Усем прывет! Мяня завуць Савелій. Сяджу я ў іспалкоме, у аддзеле. Дуду кагдата ладзілі мы з Грышам, Но жызьнь нас разьвяла па разным нішам.
Рэфрэн:
Саўка ды Грышка ладзілі дуду…
Грышка:
Гарачае народу прывітаньне! Краіна нашая ў гаротным стане! Мяне завуць Рыгор, і да змаганьня Я заклікаю супраць гэтай ганьбы! Так, ладзіў я дуду, былі памылкі… Тады я быў далёкі ад палітыкі, Але цяпер я Саўку-рэнэгату Ніколі не скажу: “Дзень добры ў хату”.
Рэфрэн
Саўка:
А мне пляваць, абы была стабільнасьць, І крызыс страшны ў плечы каб ня біў нас. Ад апазіцыоннай ерунды Надзёжна зашчышчаюць нас… шчыты. Вот выбары прашлі у вапшчэ прэкрасна У атмасьферы гласнай і сагласнай…
Грышка:
Ніякія ня выбары, а фарс! Вось пройдзе час, і ўсе асудзяць вас.
Саўка:
Ай, знаіця, не гаварыце чушы! Квітней мой горад, ты на сьвеце лучшы! Жывём не харашо мы, а атлічна У прэзідзента на кантроле лічна…