Саўка: Пака я устала на дачэ сядзеў, У мірэ нямала надзелалась дзел. Грышка: Пакуль я на вёсцы касіў-паліваў, Бяляцкага здала мінтоўцы Літва. Саўка: Пака я на дачэ варыў халадзец, У Трыпалі ўзялі Кадафі дварэц. Грышка: Пакуль я на вёсцы свой чысьціў мэнтал, І Польшча Бяляцкага здала мянтам. Саўка: Пака я на дачэ наварываў шчы, Дык мяса ішчэзла – ішчы-не ішчы… Грышка: Я лёску на вёсцы ў раку закідаў, А нехта свой тэрмін турэмны матаў, Саўка: Я вечарам лашчыў на дачэ ката, А лідзер сь візітам пaехаў в Катар. Грышка: У вёсцы калгасная праца кіпіць, А ў Менску валюту ўжо не купіць. Саўка: А хто-та панізіў тарыфы на газ, А мы вот з Рыгорам вянулісь да вас. Грышка: І вось мы нарэшце сьпяваем ізноў. Саўка: Даносім да вас камянтарый “зь нізоў”. Ты, кстаці, ня знаеш, сьвінінкі дзе ўзяць? Грышка: Я чуў, на Жданах, але па пяцьдзесят…