Грышка: Вось я адкінуўся! Давайце, сустракайце! Не раскалоўся я, хоць мне казалі: “Кайся”. І я ўсьміхаўся, хаця мне казалі: “Бойся”. Сябры, паверце, ім нядоўга засталося.
Рэфрэн: Амэрыканка. Імгла засьценкаў КДБ. Амэрыканка, Багата вязьняў у цябе. Амэрыканка, Ты сінім полымем гары. Не, не забудуць змагары Твае муры.
Мне падаецца, што дзяржава ў кепскім стане. Табе пабілі шыбу, ты крычыш: “Паўстаньне!”. Міліцыянты, судзьдзі і пракуратура Залежаць ад любой неадэкватнай бздуры.
Рэфрэн.
Уводзьце санкцыі, мы іх чакаем вельмі! Бо тут улады канчаткова афігелі. Яны, як дзеці – накасячаць, надзівачаць І спадзяюцца, што дарослыя прабачаць.