Зацалуй мяне да страты пульса, Нам ужо ніколі не будзе сумна, Усё наладзіцца, усё зменiцца, Нават ў гэта не як не верыцца. Будзе свята кожны дзень у нашай хаце, Цукеркі ды вiно, ты ў дарагiм халаце, Паляцiм у Рым, потым у Карэю - Таму што выграў грошы я ў латарэю.
Прыпеў: Грошы, грошы – стану я прыгожым, Грошы, грошы – багаты я цяпер, Грошы, грошы – мірам правяць грошы, Быў я ўчора бедны, а сёння я ужо мільянер.
Вось табе машына, вось табе кватэра, Я твой гаспадар, ты мая пантэра, Вось табе і золата і дыяменты, Розныя краіны і кантыненты. Мора, сонца, зоркі, пацалункі, Рознакаляровага жыцця малюнкі, Гэта наша радасць, гэта шчасце, Калі ёсць ў тябе такое вось багацце.
Прыпеў:
І ўсё у нас цудоўна, І ўсё у нас салодка, Усё у нас як трэба, Усё як у людзей. І толькі так падумаў я, Мае адкрылісь вочы, Няўжо ўсё адбывалася Гэта ў маім сне.
Прыпеў: Грошы, грошы – зноў я голы босы, Грошы, грошы – у дзірках паталок, Грошы, грошы – знасіліся галошы, І зноў гляджу я сумна ўздыхаючы ў пусты мой кашалёк.