Мы – Беларусі вольнай арляняты, Імкнемся ўвысь, у сонечны прасьцяг, Дзе, як арол магутны і крылаты, Шугае бел-чырвона-белы сьцяг. Дзе, як арол магутны і крылаты, Шугае бел-чырвона-белы сьцяг.
Не спачываць, узьвіўшыся да зораў, Не ў залатым раскошвацца жвіру: Мы хочам збыць старое наша гора, Ісьці на бой за маці-Беларусь. Мы хочам збыць старое наша гора, Ісьці на бой за маці-Беларусь.
Ня час нам сяньня плакаць, сумнявацца, Ня нам сьлязьлівіць сьветлы новы дзень: Мы любім пець, мы любім пасьмяяцца, - Ніколі мы ня здрадзім у барацьбе! Мы любім пець, мы любім пасьмяяцца, - Ніколі мы ня здрадзім у барацьбе!