Мінулае было сапраўдным са зброяй у руках, І кожны, хто жадаў тваё забраць сабе, Ішоў вайной, дзе жах і кроў, нянавісць у вачах, Дзе Перамога - сіла рук, да Роднага Любві.
Разнастайнасць – гэта выбар, параўнанне. Прыроды Сіла нездарма зрабіла так, Што ёсць і воўк, і змей, нянавісць і каханне. Ваўку - ваўчына зграя. Кожнаму свой шлях.
Жывёла на смерць б'ецца, трымаючы кардоны, І срэбрам не падкупны гонар важака. Нашчадкам іх ня жыці ніколі у палоне. Адгрызенаю будзе згубіцеля рука.
Здаровымі і моцнымі, шчаслівымі і вольнымі Расці сярод Сваіх ім, і з верай у Сваё, І ў памяці нашчадкаў застануцца героямі, Што здолелі данесці ім свабоднае жыццё.
Цяпер багата згублена, але яшчэ ня знішчана! І голас падсвядомасці грукоча праз вякі, Браты мае прачнуцца з паняццем а сапраўднасці. І цяжкі морак згіне ад Славянскай рукі.