Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Светлагорскі р., в. Мольча - Вол бушуе | Текст песни

Зап. І.В. Глушэц, 2010 г.

Вол бушуе, да вол бушуе – вясну чуй(е),
Дзеўка плача замуж хоч(а).

Ні бушуй вол, ні бушуй вол – наарэсь,
Ні плач дзеўка – нажывесся.

Прыйшло к дзеўцы, прыйшло к дзеўцы трое сват(оў):
Адны сваты з Немешчыны,

Адны сваты, адны сваты з Немешчын(ы),
А другія з Турэшчыны.

А другія, а другія з Турэшчын(ы),
А трэція з Бабрушчыны.

За нямецкіх, за нямецкіх бацька ні адаў,
За турэцкіх маці ні ддала

За турэцкіх, за турэцкіх маці ні ддала,
За бабруйскіх сама ні паш(ла).

Прышла вясна, прышла вясна – дачка ўмерл(а),
Маці плача дай рыдая.

Маці плача, маці плача дай рыдай(я),
Ўсе дубочкі абдымая:

– Што дубочкі, што дубочкі – то сваточк(і),
Што бярозкі – то свахначкі.

Што бярозкі, што бярозкі – то свахначк(і),
Сыра зямля – сваха мая.

Сыра зямля, сыра зямля – сваха мая,
Жоўты пясок – то зяць мой.

– Чаго, зяцю, чаго, зяцю, насмяяўсь(я):
Узяў дачку, не пытаўся?

– Прыедзь, дзіця, прыедзь, дзіця, ка мне ў госць(і).
– Ні прыеду, родна мамка:

Я вясною, я вясною за вадой(ю),
А зімою за снягамі.

А зімою, а зімою за снягам(і),
А летам жа за пяскамі.

Ой, вясною, ой, вясною й у чаўночк(у),
А зімою ў вазочку.

А зімою, а зімою ў вазочк(у),
А летам жа па пясочку.

Светлагорскі р., в. Мольча еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1