Я схадзіла твае дарагія прасторы, I лугі, і палі, дзе, як маці, спрадвек Ты з людзьмі, Беларусь, так ласкава гаворыш, Песціш звонам бароў, пералівамі рэк
Ты з любоўю ад сэрца нам дорыш на радасць I паданні свае, і красу таямніц. Хай жа хмары мінаюць твае далягляды, Хай не ціхне і звонкая песня крыніц.
Расцвітай, Беларусь, расцвітай, мая радасць, Беларусь, мае шчасце, Радзіма мая.