Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сідаровіч - Ехаў мазур да млына | Текст песни

Ехаў мазур да млына,
Ехаў мазур, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі да млына.

Здохла ў яго кабыла,
Здохла ў яго, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі кабыла.

Стаў ён яе дзяліці,
Стаў ён яе, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі дзяліці.

З скуры будзе ёй шуба,
З скуры будзе, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі ёй шуба.

З грывы будзе ёй каўнер,
З грывы будзе, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі ёй каўнер.

З хваста будзе ёй каса,
З хваста будзе, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі ёй каса.

З вушак будуць ножнічкі,
З вушак будуць, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі ножнічкі.

З вачэй будуць гузічкі,
З вачэй будуць, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі гузічкі.

З зубоў будуць пацеркі,
З зубоў будуць, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі пацеркі.

З рэбраў будзе драбіны,
З рэбраў будзе, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі, драбіны.

З касцей будуць трубачкі,
З касцей будуць, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі трубачкі.

З кішок будуць кілбасы,
З кішок будуць, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі кілбасы.

З капытоў ды кубачкі,
З капытоў ды, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі кубачкі.

З кішок будуць кілбасы,
З кішок будуць, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі кілбасы.

Ехаў мазур да млына,
Ехаў мазур, лігі-тыгі, лігі-руллі,
Вой да з мазурамі да млына.

Сідаровіч еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-