Еўрарадыё: Выступ на такім фестывалі як Сігет што-небудзь значыць для "Ляпіса Трубяцкога"? Таму што для беларусаў, якія сюды прыехалі, гэта сапраўды падзея — першы беларускі гурт на галоўнай сцэне...
Міхалок: Ведаеш, усё, звязанае з "намбер уан", з першай пазіцыяй, без ілжывай сціпласці, мне замінае.
Я сам выдатна разумею, што гэта недарэчна. Разумею, што клоўны не павінны быць на лідзіруючых пазіцыях у цырку. На першых пазіцыях павінны быць ілюзіяніст, масціты дрэсіроўшчык, жанглёр, акрабаты, якія рызыкуюць жыццём. А мы — клоўны, гумарысты, перасмешнікі. І я ведаю, што многіх людзей гэта раздражняе. І многія ставіліся б да нас добра, калі б мы былі на другім месцы, а на першым — N.R.M., The Toobs, "Серебряная Свадьба", хто заўгодна.
Калі б "Ляпіс Трубяцкой" плёўся ў пяцёрцы лідараў — мяне б гэта задавальняла, з мяне б зняло шмат праблем. А так — увесь гэты ўзровень адказнасці, вы прадстаўляеце ўсю нашу, бл**ь, краіну... Я прадстаўляю толькі сябе.
На Сігеце мы паказалі, што імідж краіны ні якім чынам не павінен пераплятацца з асабістай пазіцыяй артыста. Мы ж сюды не прывезлі апавяданне пра кансерву, пра таталітарную дзяржаву, а прывезлі сваю творчасць.
Мы паказваем, што які б імідж ні быў у тых, хто ва ўладзе, што б ні казалі пра нашу краіну — заўсёды можна знайсці ў сабе сілы, каб пераадолець перашкоды. Бо энергія нараджаецца з пераадолення. Таму мы прыехалі, і граем тут...
Еўрарадыё: І Belarus Freedom спелі!
Міхалок: Так, вядома. Я за асабістую свабоду. Я лічу, што людзі самі ствараюць вакол сябе агароджы. Калі кожны будзе пачувацца адважным, свежым — нам усім стане лягчэй жыць. А калі мы будзем увесь час хадзіць і ныць, і чакаць "ад іх" нейкіх патуранняў — гэта ўсё хлусня, я ў гэта не веру. Нельга марнаваць час у чаканні!
Наколькі ім цікавая агіт-брыгада, марш, Меерхольд і Маякоўскі?
Еўрарадыё: Як вам на Сігеце? Сцэна чым-небудзь адрозніваецца ад усіх, дзе выступалі? Як наогул на гэтым "дзікім Захадзе"?
Міхалок: Не, ну вядома, гэта крута, і я тут не выпендрываюся. Пакуль што гэта самая высокая кропка ў нашай кар'еры — больш прадстаўнічай пляцоўкі не было.
Вядома, усё адно мы крыху хваляваліся, сувымяралі сваю цяперашнюю форму з магчымасцю паказаць сябе. І я трохі бравірую, што нам на ўсё напляваць. Было крута!
І наогул, я спадзяюся, што будзе рэзананс пасля гэтага фестывалю. Таму што гэта ўжо недзе 10-ы еўрапейскі канцэрт за лета. Для мяне важнае слова "рэзананс". Што адбываецца потым? Наколькі ім цікавая агіт-брыгада, марш, Меерхольд і Маякоўскі ў межах прапанаванай стылістыкі — ска, ска-панк. Хоць мы граем красовер, але нас увесь час залічваюць у ска.
Наш гурт "На-На" — гэта, бл**ь, Папа Роўч
Еўрарадыё: Са сцэны ты пажартаваў, што зламаў нагу, але, бачу, ты насамрэч кульгаеш. Не ўсё жарт, што ты кажаш са сцэны?
Міхалок: Я не тое, што жартую, я прадстаўляю свае часам сур'ёзныя думкі ў форме гумарыстычных апавяданняў. Я не кажу жарты ў чыстым выглядзе — усё ж я не артыст "Аншлагу", і не займаюся камічнай творчасцю. Проста мне здаецца, што форма падачы ў выглядзе гратэскавай буфанады згублена многімі рок-артыстамі.
Вось, дапусцім, гурт "Пана Роўч" (Papa Roach) — для мяне суперсмешныя, таму што ў сваім пафасе, з гэтымі гарнітурамі, нафарбаванымі вачамі, яны трошкі падобныя на старэнькіх аблудных педэрастаў, якія ўжо даўно не ў адэкваце. Яны робяць усё вельмі сур'ёзна, але для мяне гэта вельмі смешна.
Таму каб не ператварыцца ў такога старога напамаджанага п***са, я імкнуся часам збіваць з самога сябе пыху, выступаю ў шортах, хоць мне 38 гадоў. А рэчы я кажу тыя, якія мяне сапраўды хвалююць.
Еўрарадыё: Дарэчы, перадаю прывітанне ад Belarus Sziget Camp — ад людзей, якія прыехалі на Сігет і на вас, і на "п***саў" Папа Роўч, у тым ліку...
Міхалок: Не, ну ты ж разумееш, пра што я кажу. Я проста бачыў, што адбываецца за сцэнай. Для нас гэта смешна і весела. Яны ўс