Жыцьцё званочкамі зьвініць, рагоча весела, А нас чамусьці называюць людзі ведзьмамі, А нас ўпарта называюць людзі ведзьмамі, Чаму ўсё гэта адбываецца ня ведаем. Як назавеш карабель, так ён і паплыве, Ну што ж, як назавеш карабель так ён і паплыве.
А ён казаў мне: "Дарагая, разам нам ня быць. Я табе ня раю болей мне званіць." І раптам утварыўся чарадзейны глюк, І рэзка праваліўся ён у нейкі люк.
Прыехала міліцыя і МНС, і хуткая, А што гэта зрабілася па шчырасьці ня ведаю я.
Жыцьцё званочкамі зьвініць, рагоча весела, А нас чамусьці называюць людзі ведзьмамі, А нас ўпарта называюць людзі ведзьмамі, Чаму ўсё гэта адбываецца ня ведаем. Як назавеш карабель, так ён і паплыве, Ну што ж, як назавеш карабель так ён і паплыве.
Касірка злосная у краме пачала крычаць, Што я перашкаджаю касу ёй здаваць. У яе палезлі з роту жабы, мышы, павукі - Усе разбегліся адразу пакупнікі.
Прыехала міліцыя і МНС, і хуткая, А што гэта зрабілася па шчырасьці ня ведаю я.
Жыцьцё званочкамі зьвініць рагоча весела, А нас чамусьці называюць людзі ведзьмамі, А нас ўпарта называюць людзі ведзьмамі, Чаму ўсё гэта адбываецца ня ведаем. Як назавеш карабель, так ён і паплыве, Ну што ж, як назавеш карабель так ён і паплыве.
Дырэктар на рабоце павышае тон І раптам пачынае выглядаць як слон. Растуць у яго біўні, вушы, хобат, хвост - Нагода ёсьць прамовіць віншавальны тост.
Прыехала міліцыя і МНС, і хуткая, А што гэта зрабілася па шчырасьці ня ведаю я.
Жыцьцё званочкамі зьвініць, рагоча весела, А нас чамусьці называюць людзі ведзьмамі, А нас ўпарта называюць людзі ведзьмамі, Чаму ўсё гэта адбываецца ня ведаем. Як назавеш карабель, так ён і паплыве, Ну што ж, як назавеш карабель так ён і паплыве.
Ну што ж, як назавеш карабель так ён і паплыве. Ну што ж, як назавеш карабель так ён і паплыве. Аааа...