Пайдзёмця, дзевочкі, вы ў лугі-лужочкі *Маю-маю, маю зеляно(е) у-у У лугі-лужочкі, мы сарвём цвяточкі, *Маю-маю, маю зеляно(е) у-у Мы сарвём цвяточкі, мы заўём вяночкі *Маю-маю, маю зеляно(е) у-у Мы заўём вячкі, мы на тры дзянёчкі *Маю-маю, маю зеляно(е) у-у Мы на тры дзянёчкі, мы на ўсю нядзелю *Маю-маю, маю зеляно(е) у-у