Калі стане няважна сваё і чужое, Калі на Зямлі застанецца нас двое. Надыдзе самы апошні ў сьвеце ўзыход, Мы зьнікнем з табой на многія тысячы год.
Прыпеў: Я буду глядзець табе ўсьлед, пакуль не загіне сьвет, Не памрэ сьвятло, не загіне сьвет. Я буду глядзець табе ўсьлед, пакуль не загіне сьвет, Ў маіх вачах не загіне сьвет.
У фінале апошняя песьня і тытры, Скончыўся фільм нечакана і прыкра. Мы на планеце двое астатніх людзей – Нам больш не сустрэць анікога, ніколі, нідзе.