Па гарэ ж(ы) хаджу, я рамон(ы) саджу Ой(е) лі, вой, лёлі, я рамон саджу. Я рамон(ы) саджу, халастой хаджу, Халастой хаджу, ніжанацінькай. - Ой, мама, мама, баліць галава, Баліць галава, гуляць хочыцца, Гуляць хочыцца, ніпаможыцца. Я й адкрадуся, нагуляюся, С сваім мілінькім павідаюся. - Ты скажы, мілой, як іці дамой. - Ідзі вулкамы, перявулкамы, Ідзі ў сенячкі-селязенячкі, Ідзі ў хатачку к роднаму братачку.