Ой, ідзі, стряла й у канец сяла, Ой(е) лі, вой, люлі, й у канец сяла У канец сяла, ў канец Неглюбкі, Ў канец Неглюбкі, дай да цэрькаўкі. Убіла стряла добрага молайца. Па том молайцу некаму плакаці: Матка старая, сястра малая, Жана молада, дзеткі дробныя.