У майго таткі харашо жыці, Ой, лёлі, харашо жыць...[і]. У! Харашо жыці, хольна хадзіці: Двор пад гарою, сад над вадою. - Пусці, мой татка, ў свой сад пагуляць. Ня буду, мой татка, вішаняк шчыпаць. Хоць і вышчыплю адну вішаньку, Адну вішаньку, вінаградачку. Панясу татку на парадачку. - Парай, мой татка, як з нялюбым жыць. - Хоць нялюб табе, заві любінькі, Хоць няміл табе, заві міленькі.