Што на нашай вуліцы, на зялёнай мураўке, Лёлі, лёль[і], на зялёнай мура...[ўке]. Разліў-разлівалася глыбокая возяра. Што па том па возяру серы гусі плавалі, Серы гусі плавалі, серых гусей стадо. Што на тых на гусачак налятаў сізай арёл, Налятаў сізый арёл з вялікага поляту. Ухапіў ён гуску, гуску за галоўку, Гуску за галоўку, за белаю шэйку, За белаю шэйку, за правае крыльца. Крыкнулі-гукнулі гусачкі на гусі: - Хто й у нас будзе па берагу плысці, Хто й у нас будзе ключы завадзіці?