Што па траўкі, траўкі, зялёнай муроўкі, Лёлі, лёлі, лёлі, вот, муроўкі. Там жа гуляў мальчык, малады Іванька. Ён жа сабе дзевачку кліча, выклікая. А ўжо тая дзевачка к яму выхадзіла, Белаю рубашачку на ём папарвала, Із галоўкі шапачку яна ў яго ‘збіла, Хромавы сапожыкі на ём памурала, Пайшоў жа хлопчычак, пайшоў дай заплакаў: - Мамачка радзіма, нашто нарадзіла? Такога малойчыка дзевачкі ня любяць.