1. Я дыхаю табою, Беларусь, Табе іспавядаюся і веру І васількамі вышыты абрус Сцялю на твой высокі белы бераг Мне праз гады, што ўсе да аднаго, Як знічкі-заранічкі зберагаюць Не адляцець ад берега твайго, Я ластаўка твая берегавая Прыпеў: Да твайго берега дай мне прыласціцца Я твая белая, белая ластаўка Я зараніц тваіх знічка-іскрыначка Сініх крыніц тваіх кропля-крывіначка
2. Я за цябе малюся, Беларусь, малітвай ціхай любасці і веры І васількамі вышыты абрус сцялю на твой высокі белы бераг Прыпеў: Да твайго берега дай мне прыласціцца Я твая белая, белая ластаўка Я зараніц тваіх знічка-іскрыначка Сініх крыніц тваіх кропля-крывіначка
Мне да цябе цячы, плыць аблачынкаю Быць на тваім плячы белай хусцінкаю Да твайго берега дай мне прыласціцца Я твая белая, белая, белая ластаўка