Я хачу прайсці па зямлі(муз. Т. Молчан, сл. Г. Бураўкіна)
Я хачу прайсці па зямлі...(муз. Таццяна Молчан, сл. Генадзь Бураўкін)
Я хачу прайсці па зямлі Самым верным, любімым сынам. Каб дарогі мяне вялі Пад вятрамі прасторам сінім, Каб нямоўчна ў нас на плячах Птушкi з небам вялi перамовы, Каб палян чабаровы пах Нам шчаслiва кружыў галовы
ПРЫПЕУ: Каб легенды сiвой даўнiны Нам з даверам дубы шапталі I крыніц залатыя званы Калыхалі ласкава хвалі заўжды.
Хочам мы прайсці па зямлі, Каб нам людзі сэрца адкрылі, I даверыць нам смела маглi I трывогi, i радасцi хвiлi Каб нам роўную частку далі Сваёй ношы нялёгкай пранесці I свае галасы ўплялі У нашы гучныя шчырыя песні...