Выключна акустычная музыка, выкананая на копіях старажытных беларускіх інcтрументаў (акрамя гітары і флейты) адлюстроўвае мастацкія густы ваярскага саслоўя сярэднявечнай Беларусі. Тэксты песняў -- жывыя словы сярэднявечнага фальклору ў мінімальнай апрацоўцы. У кампазіцыях 1-10 - падарожжа ў ранняе Сярэднявечча, дзе граюць дуды (валынкі), гуслі, жалейка, труба, свірэль, варган, барабан, бубен. Такі старажытны інструмент як гудок тут заменены на аналагічную па гучанні колавую ліру. Кампазіцыі 11-17 прысвечаны сталаму Сярэднявеччу, інструментарый якога папаўняецца ўжо гітарай і флейтай.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1