У дыску запісаны ўрыўкі са старажытных шэдэўраў беларускай пісьмовасці: "Слова пра паход Ігаравы" (на стараславянскай мове пад гуслі), "Песня пра зубра" (на лацінскай пад лютню), "Статут Вялікага княства Літоўскага" (на старабеларускай пад дуды), а таксама "Пан Тадэвуш" (на польскай пад колавую ліру). Вашай увазе таксама беларуская музыка ХVІ ст.: творы Войцэха Длугарая і "Ягелонскі рукапіс". Частка альбома складаецца з канцэртных аранжыровак сярэднявечных танцаў пры рэдкім спалучэнні старых інструментаў - лютня і дуда, варган і мандаліна, дуда і гуслі, гуслі і лютня і шмат іншага.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1