Каму Бог даў душу ваяка, Пекна ёсць кола рыцэрска! Хто здатны вершнік і рубака, Гонар і слава крулеўска, Хто завшэ рушыць у атаку, Рвецца да вайны ўсялякай – Мае той душу ваяка, Пекна ёсць кола рыцэрска!
Каму Бог даў дубову глову, Пекна ёсць кола рыцэрска! І хто ілбом крышыць гатовы Пікі і дзіды турэцкі, Хто не прамовіць ані слова, Але зломіць стол цясовы – Мае той дубову глову, Пекна ёсць кола рыцэрска!
Каму Бог даў піяцка горла, Пекна ёсць кола рыцэрска! Каб залівалася выборна Піва старавіленска! У кім шаленства не памёрла, Жлукціць цэбары і вёдры, Мае той піяцка горла, Пекна ёсць кола рыцэрска!