Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Стары Ольса - Santa Maria (Маці-Каралева) | Текст песни

1. Даўняя гісторыя гэта адбылася сапраўды
У краіне гор і паэтаў у сонечнай Венецыі.
А над горадам свяціла светлай чыстай верай
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева.

2. Пяць сыноў і шмат багацця меў заможны чалавек,
Але беды і пракляцці адабралі ўсё навек.
За апошняга сына ён шаптаў нясмела:
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева.

3. І бацькоўская воля – сына ў манастыр аддаць
Пад заступніцтва святое, каб яго выратаваць.
Сэрца юнака адкрыла, у пабожных спевах,
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева.

4. Да цудоўнай выявы той юнак насіў заўжды
І пітво сваё, і стравы, і душы малітвы.
І на моц ягонай веры з літасцю глядзела
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева.

5. Статуя аднойчы ажыла і прамовіла ў душы:
Улюбёны вернік шчыры ратаванне заслужыў
Распавёў абату шчыра, што чакае неба,
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева.

6. І калі Хрыстос паклікаў на нябёсы вячэраць,
То абат пакінуў мніхаў юнака суправаджаць.
І пайшлі абодва ў Вырай, дзе пануе дзева
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева.

Стары Ольса еще тексты


Другие названия этого текста
  • Стары Ольса - Маці-каралева (Santa Maria 2013) (0)
  • Стары Ольса - Santa Maria (Маці-Каралева) (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3