1. Там за рэчкай, за ракой// не дужа глыбокай
Ды нямала ў берагах// ў берагах шырокай
2. Войска лютае татар// пачало спыняцца
Каб літве пашкодзіць// да ракі прабрацца
3. Міхал Глінскі бачыў// мост ужо гатовы
Да літвы прамовіў// гэтакія словы:
4. “Каб Айчыну-маці// мужна ратавалі
Ды татараў лютых// мужна ваявалі!”
5. Нашы як ударылі// раптам на татараў
Звон і гром нясецца// неба ліецца жарам
6. Там з атрадам Глінскі// ўласным прытаіўся
Ад падстрэлу другі конь// пад ім заваліўся
7. Ён на іншага ўскачыў// не зважаў ні мала
Так як гетману і ўсім// рыцарам прыстала
8. Там паганцаў навакол// хутка акружылі
Ды як пруцце шэрагам// шэрагам зкасілі
9. Прэч татары пабеглі// хто як уцякае
А літва імчыцца ўслед// смела даганяе
10. Ды сячэ ў хрыбты ім б’е// дзіды запускае
Кроў хлюпоча, ліецца// па траве сплывае
11. Гук і крык над полем// па лясных разлогах
Поўна трупаў у рацэ// па шляхах-дарогах
12. Так Літва татараў// біла мардавала
Аж да Цапры да ракі// да ракі загнала
Стары Ольса еще тексты
Другие названия этого текста
- Стары Ольса - Клецкая бiтва (0)
- Стары Ольса - Клецкая Бітва (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1