1. Вітольд валадару Вялікай Літвы абшару Здолеў у ваяраў спрытнасць ратную трымаць. За вітольдава княжэнне расквітнеў час узвышэння, Меўся збройныя сяленні па Літве набудаваць.
2. Між вайной літвіны гартавалі моц краіны, Дужалі дружыны ў аблавах на зуброў. Новых вояў рыхтуючы везлі рэкрутаў у пушчу, Каб асілкаў дзікіх б’ючы, узмужнелі між звяроў.
3. Волаты ў паходах жылі ў бітвах і нягодах, Моцны назаўсёды дух рыцэрства не слабеў. Вітольд войскам быў усцешны як Літвы кароль належны, Ставіў меч свой на памежжы, вораг каб прайсці ня смеў.