Слухай брат, коні сёньня ў цане
дык няхай там знойдуць што ў ясьлях
хто сказаў, што праўда ў віне -
выбраў слушны і праведны шлях
мочыць вусны пена цёмнага піва
пена чорнага пiва
Б'е кулак па дубовым стале -
здубіцца кулак - буздь здароў
нам карчмар тае праўды налье
налівае да краёў да краёў
мочыць вусны пена цёмнага піва
пена чорнага пiва
Хай нам шмат дасталося бяды
хай сяброў засталася малая раць
кожны з іх прыцёгся сюды
как панурыўшы голаў смактаць
горкі солад пены цёмнага піва
пена чорнага пiва
Дзень сядзім і сядзецьмем другі -
хай зьмяняюцца ночы і дні
ад таго нам спакой дарагі
што няма за сьцяною ані
тут жа маем пену цёмнага піва
пена чорнага пiва
Тут такая гаворка ідзе -
ад гаворкі да справы рукой падаць
станьма ўрост ды хадзем да людей
паяднаецца шчынльая раць
тых хто зьведаў пену чорнага піва
Стары Ольса еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1