Бог табе, Андрэю, хай ва ўсім спрыяе,
Бо твая навука і мяне займае;
Неба ты праславіў собскім парываннем
І зямлі слугуеш праз кніжок выданне:
Апісаў надвор’е, пра яго выкруты,
Што нясе і студзень, а за ім і люты,
Між сабой планеты войны як заводзяць,
І людзям галовы болем лютым зводзяць.
Дзесьці ты гарцуеш між палкоў літоўскіх:
Апяваеш бітвы з ворагам маскоўскім,
І як Марс галодны сыціцца крывёю,
І войскі разводзіць у бакі між бою.
Юным ты бяссмерця чыніш напамінак,
Старшым даспадобы гэтакі ўчынак,
Тое паміж гетманаў сёння заўважаем.
Будзьма, вершам пана мы не пагарджаем.
Стары Ольса еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1