Дай у Слуцку на рыночку,
Да піў Байда гарэлочку;
Цар турэцкі да наяжджае,
Байду млодага намаўляе:
“Ой ты Байда маладзюсенькі!
З цябе ж рыцар да слаўнюсенькі:
Будзіш панам ты гаспадарам!
Вазьмі маю дачку царэўначку!”
“Да твая ж дачка паганачка!
Яе ж вера да праклятая!…”
Крыкнуў цар тут на сваі служкі,
На сваі служкі вярнюсенькі:
“Ой! вазьміце ж Байду да й звяжыце,
На гак рэбрам перачапіце!”
Вісіць Байда, ні дзень ні дзень - ні два,
Ні адну ночку - ні гадзіночку!…
На дзень трэці праглядае.
Свайму цюру прамаўляе:
“Ой! ты цюра ты вярнюсенькі,
Падай ты лучок тугусенькі!”
Трафіў цара пасярод лаба
А царыцу у патыліцу;
Вота ж табе турэцкаму цару
Да за слаўнага рыцара кару!
Лучшэ цар табе было галаву
Галаву с плеч Байдавых зняці;
І па Байдавай рыцара смерці
Ды з гармат ды з гармат страляці!
Стары Ольса еще тексты
Видео
Стары Ольса Рыцар Байда "Рыцар Байда" by Стары Ольса (iTunes) ... Я из россии, Стары Ольса окуенные. очень нравятся мне, пробудили ...
Stary Olsa - Рыцар Байда / Rycar Bajda Album - Гераічны эпас (Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы) ... Music. " Рыцар Байда" by Стары Ольса (iTunes) ...
Оценка текста
Как вам текст?
1 out of 5
2 out of 5
3 out of 5
4 out of 5
5 out of 5
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1