Едзе рыцар, едзе рыцар збройны,
Павяртае з велькей-велькей войны.
У яго шабля, шабля вышчарблёна,
Ды кашулька ў яго закрвавёна.
Вітае яго айцей стары,
Сёстры нясуць, нясуць яму дары.
З яго браце, браце цешыліся,
Ды суседзі з яго бавіліся.
Выйдзі мама, выйдзі мама моя,
Хай усціхнуць, ўсціхнуць ногі твое.
Як жа выйсці, выйсці мне да цебе -
Ужо рок па маім пагрэбе.
Ці ж я маме, маме пакой справіў
Што на войне, войне доўга бавіў.
Дык жывіце ж, самі самі собе,
Бо праз мяне, мяне мама ў гробе.
За гарамі рыцар, рыцар збройны -
Не вярнецца ўжо ніколі з войны.
Там раскошы ў войску ён ужые,
Замест вады ён крыві напіе.
Едзе рыцар, едзе рыцар збройны,
Зноў вяртае з велькей-велькей войны.
Садзяць яго, садзяць на конь сівы,
Бо ён рыцар, рыцар справядлівы.
За ягону кожную трывогу
Сцелюць яму кветкамі дарогу.
А як яго, яго ў дол спушчалі
З трох ладункаў огня-огня далі.
Стары Ольса еще тексты
Другие названия этого текста
- Стары Ольса - Рыцар збройны (XVII ст.) (1)
- Стары Ольса - Рыцар збройны (0)
- Stary Wolsa - Rycar zbrojny (0)
Видео
-
"Стары Ольса" - Рыцар збройны (2004)
"Стары Ольса" - Рыцар збройны (2004) ... Stary Olsa/ Стары Ольса 40,648 views. 22:00 ... Стары Ольса ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3