Сігізмундус кароль польскі,
Іаан кароль маскоўскі;
Кожны ў годнасці каралеўскай,
як у славе боскі.
Не спакушаны прынадай,
Кароль шведскі над уладай
Славу паньства узвысіў
лёсу мудрага парадай.
Радзівіл князь выязджае,
Веліч нібы сонца ззяе
Моц і слава зямлі літоўскай
па-над ім лятае.
Моладзь і высока паньства,
Рыцары - Літвы ваярства,
Коні рвуцца пад імі
чуюць вершнікаў штукарства.
Шведскія магнаты вельмі
Ў параўнанні безнадзейны,
Бо літвіны між іх багамі
смела звацца мелі.
Кароль сам у задзіўленні
Прынцы ўсе у захапленні -
Пекны двор Радзівілаў
пакідае ў асляпленні.
Годнасць літвінаў натхняе,
Выгляд сэрцы захапляе,
Марс магутны мечы ім з неба
і шчыты ўручае.
Стары Ольса еще тексты
Другие названия этого текста
- Стары Ольса - Рэвель (литовская боевая песня XVI в) (1)
- Стары Ольса - Рэвель (1)
- Stary Olsa - Рэвель (литовская боевая песня XVI в) (0)
- Melody of moon - The Song of Pole (0)
- Стары Ольса - Рэвель (беларуская баявая песьня XVI в) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3