Ружа кветка
Як вазьму я ружу кветку, Ды пушчу на воду,
Плыві-плыві, ружа кветка, Да самога броду.
Плыві-плыві, ружа кветка, Да самога броду.
Плыла-плыла ружа кветка, Ды стала круціцца.
Выйшла маці воду браці, Пачала дзівіцца
. Выйшла маці воду браці, Пачала дзівіцца.
Ой, ты мая ружа кветка, Чаму ж ты завяла.
Пэўна доўга ты, дзіцятка, На вадзе ляжала.
Пэўна доўга ты, дзіцятка, На вадзе ляжала.
Ўзяла маці ружу кветку, Палажыла ў хаце.
Ды як гляне ўспамінае, Аб сваім дзіцяці.
Ды як гляне ўспамінае, Аб сваім дзіцяці.
Як вазьму я ружу кветку
Старый Ольса еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2