Застагнаў дзед, кладучыся, Лёг, шчаку рукой падпёр. -Смерць падходзiць, крадучыся, Як дастадавоўкз-загор… Ты, Сымон, баiшся смерцi? – Не!.. сапраўды гавару: Я б хацеў скарэй памерцi,- Дзед, памрэш, i я памру.
Пад агульны смутак гэты Граў Сымон цяпер адзiн, Граў прашчанне жыццю лета, Спеву-радасцi далiн; I ляцелi ў паднябессi З звонкiм крыкам жураўлi. Нiкла жыцце ў шумным лесе, Агаляўся твар зямлi.
Смерць, жыццё… Дзiўно ўсё гэта! I на што жыць? Каб сканаць? Смерць прыйшла – i песня спета, I прыложана пячаць. I няўжо не будзе следу, Жыў на свеце ты, цi не?.. Смуткаваў Сымон па дзеду I з iм бачыўся … у сне.