Сьпі, малы сакол,
Сьвет увесь заціх,
Лічыць хай анёл
Бег хвілін тваіх.
Ночка на парог,
Зьзяе зорак рой.
Сьпі!.. хай моцны Бог
Сон бароніць твой!
Сьпі!.. Засьні!.. маё каханьне!
Заўтра будзе сонца - паляціш!
Сьпі!.. Засьні!.. маё каханьне!
Заўтра будзе сонца - паляціш!
Маладосьць мільгне,
Сьцісне зольлю сьвет
У чароўным сьне
Выбуялы цвет!
Спі!.. жыцьцёвы гнеў
Зьнішчыць мар загон.
Хай жа матчын сьпеў
Лашчыць сьветлы сон.
Сьпі!.. Засьні!.. маё каханьне!
Заўтра будзе сонца - паляціш!
Сьпі!.. Засьні!.. маё каханьне!
Заўтра будзе сонца - паляціш!
Сьпі малы сакол.
Песьню «Сьпі, малы сакол» напісаў кампазітар Раман Козыраў на словы клясыка Янкі Лучыны для юнага беларускага выканаўцы Ромы Валазьнёва.
Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=113132
Сьпі, малы сакол еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2