Няхай задумлівы ліхтар Табе сьпявае калыханку, Каб пяцьдзесят няўлоўных мар Змагла ты адшукаць да ранку, Вярнуць напаўзабыты сон бязважкай згадкай пра сустрэчу. Я выбіраю “савін’ён”, я не планую гэты вечар.
За небакраем кожны раз Мы сустракаем сем анёлаў. Яны ўсьміхаюцца ў адказ, Бо мы з анёламі знаёмы. Мы марым быць яшчэ хутчэй, няіснага ўбачыць здані, Сустрэцца позіркам вачэй з усімі створанымі намі.
Ты будзеш небам, Я буду ў небе – Госьць. Шкада, што неба – Ёсьць.
Сьвет засакрэчаны ў некалькіх словах, Некалькіх словах нечай размовы, Нечай размовы на некалькіх мовах – Сьвет засакрэчаны ў некалькіх словах.
Ты будзеш небам, Я буду ў небе –
Шлях у бязважкай і белай прасторы, Белай прасторы, знаёмай і новай, Знаёмы і новы, разам паўторым – Шлях у бязважкай і белай прасторы.
Ты будзеш небам, Я буду ў небе – Госьць. Шкада, што неба…