Кім я быў для цябе У мінулым жыцьці сваім? Гэты час - успамін, Гэта вечны яго пазітыў. Безь цябе і безь мяне, Гэта цяжка зразумець - Мы будзем, будзем. Мы будзем, будзем.
Не тваё і не маё Але нешта ў гэтым ёсьць. Мы будзем, будзем. Мы будзем, будзем.
На якой мове я Мог калісьці з табой размаўляць? Гэты час - успамін, Гэта ўсё, што ён можа сказаць.
Безь цябе і безь мяне, Гэта цяжка зразумець - Мы будзем, будзем. Мы будзем, будзем.
Не тваё і не маё Але нешта ў гэтым ёсьць. Мы будзем, будзем. Мы будзем, будзем.
Чорныя песьні менскага гета Ужо не ўзгадаць на вяршынях Тыбета. Лёгка забыць катыньскія ямы Тыграм вызваленьня Таміл-Іламу.