Пуста ўсё – я ўсім ужо калісьці быў,
І застыў у новым чаканьні.
Вечным стаў, ды вечнасьць – толькі сіні пыл.
Доўгі шлях за кропку вяртаньня.
Проста ўсё, бы два на два дае надзею.
Не цяжэй, чым зьведаць каханьне.
На ўсіх календарах – адна падзея –
Доўгі шлях за кропку вяртаньня.
Небам бы разбавць кроў, а потым новым
Выгаліць па-памяць жаданьнем.
Час прыйшоў распачынаць даўно гатовы
Доўгі шлях за кропку вяртаньня.
Млечны шлях падкажа першы накірунак
Незавершанага трываньня,
Па руках раскіне венамі малюнак -
Доўгі шлях за кропку вяртаньня.
Сьцяна еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1