Нас сустракаюць толькі ліхтары, Начны праспект, мы разам з ім гарым. Адлік пайшоў, пачаўся новы, іншы час. Я бачу шлях – уздоўж гараць вагні, Я разумею ўсё і ўсіх, калі Няма нікога, апроч ліхтароў і нас. Усё згарэла, зьнікла, адышло, Усё, што будзе, некалі было, І два гады, нібы дзве тысячы да іх. Заплюшчыць вочы, крочыць на святло, Яно вядзе, яно заўжды вяло, Тут не патрэбны зрок і не патрэбны слых. Мы выбіраем мэту і шляхі, Мы выбіраем, што, як і калі, Але назад чакаюць нас заўжды Начная цішыня і ліхтары.