Сьцішыўся гук, і не прагучала Дзіўнага пошчаку гэтае песьні, Быццам ніколі не існавала, Быццам ніколі ўжо не ўваскрэсьне. Сонца памерла – амаль непрыкметна, Спэцкаўшы ў чырвань бавоўну аблокаў, Сёньня апошні дзень гэтага лета – Гук, што зьнікае недзе высока.
Бездапаможныя словы надзеі, Непрадказальныя ўласныя лёсы, Плюс успамінаў бляклыя цені – Гэта адзінае, што засталося. Некалі кожны дзень быў полем бою, Некалі плюшчыла – не шкадавала. Мы засталіся самімі сабою – Гэта было, але гэтага мала.
Гэты, гэты дзень Скажа нам, Скажа нам: “Працяг будзе!” Гэты, гэты гук Прапяе, Прапяе: “Працяг будзе!”
Нават карысна забыць на хвілінку – Сёньняшні дзень – гэта некалькі кропляў, Колькі існуе знакаў прыпынку – Самыя шчырыя – плямы шматкроп’я, Самы пяшчотны – жнівеньскі вечар Зьменіцца хутка абдымкамі ночы. Будзе наступная наша сустрэча, Гукі памерлі, пакінуўшы пошчак.