Текст песни/слова песни Сябры-Бацькоўскі зруб ВЕРШ Кастуся Цыбульскага МУЗЫКА Валерыя Іванова
Яшчэ жыве бацькоўскі зруб, Смалой сасновай пахнуць сцены. Спяваюць пеўні у пару, Гукаюць раніцу нязменна. Яшчэ матуля у вакне Чакае сынаву усмешку, Яшчэ ад бэраў і ранет I зоркі пахнуць, i узмежкі
Прыпеў: Жывы агонь бацькоўскага жытла, I хаты уздыхаюць камінамі. Як з хлопцамі дзяўчаты ля сяла Бярозкі абдымаюцца з дубамі.
Яшчэ вада у студні ёсць, Яшчэ сябруе комін з дымам. Я тут, прызнаюся, не госць, Я вечны парастак Радзімы. Яшчэ жыве бацькоўскі зруб, Смалой сасновай пахнуць сцены. Спяваюць пеўні у пару, Гукаюць раніцу нязменна.