Узнiмі павекi, сiнявокая! Бачыш, колькi ў Свiслачы агнёў, Гэта Мiнск з адчыненымi вокнамi Вечарам на бераг узышоў.
Прыпеў: Белая ад поўнi Беларусь, Сiняя ад знiчак Беларусь. Не магу пражыць я без твайго цяпла I таму хачу, каб ты была счастлiвай. Ты квiтней, як свята, мая Беларусь, Белая ад поўнi Беларусь.
Мiлая, паслухай голас горада, Гукi старажытных камянiц. Iх жыцё вялiкае i гордае Высветлена полымям байнiц.
Як нам сёння хораша над Свiслаччу Марыць пра каханне i жыццё. Хай нам шлях далёкi будзе вызначан Плошчаю, дзе вечнасцi касцёр.