Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сябры - Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая | Текст песни

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог,
Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны
Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.


Другие названия этого текста
  • Сябры - Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая (0)
  • ВИА Сябры - Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая (0)
  • когда нужно - выучить стих по бел лит (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
  • "Песняры" - Алеся (1974) "Песняры" - Алеся (1974)
    Словы Аркадзя Куляшова Музыка Ігара Лучанка http://www.pesnyary.com/song -7.html Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая ...